Восенню вавёркі кормяцца арэхамі, рыхтуюць запасы на зіму. Арэхі, жалуды вавёрка хавае ў дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад каранямі дрэў. У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем.
Вавёрка нарыхтоўвае сабе запасы грыбоў. Яны сохнуць на сучках дрэў. Зімой грыбы спатрэбяцца звярку.
Вавёрка – дбайная і клапатлівая гаспадыня.
(66 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Выпадак у лесе
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вавёрка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Вавёрка
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора