Сюды, у Бярэзінскі біясферны запаведнік, мы прыехалі будаваць штучныя гнёзды для арлоў. Вучоныя, ведаючы біялагічныя патрэбы птушак, будуюць для іх гнездзішчы ў пэўным месцы. Трэба, каб дрэва, на якім ладзіцца гняздо, расло на адкрытай прасторы. Інакш птушка не ўбачыць яго. Пажадана гняздо размясціць там, дзе яго не садзьме вецер.
Спачатку мы будуем дом для скапы, ці рыбалова, як кажуць у народзе. Для птушкі тыповым з’яўляецца месца каля краю верхавога балота. Скопы харчуюцца рыбай, таму паблізу абавязкова павінен быць вадаём.
Другое гняздо – для малога падворліка. Яму падыдзе стары вільготны лес, адкрытая прастора, дзе ён зможа паляваць. Мы выбралі цудоўнае месца на самым краі верхавога балота. Дарэчы, ідэальна было б размясціць гнездзішча падворліка на вялікім лузе. Але пералёт у шэсць кіламетраў для яго не будзе вялікай праблемай.
Мы зрабілі маленькі падарунак для гэтых велічных птушак. А можа, сабе?
(138 слоў)
Паводле А. Жур.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Бярэзінски біясферны запаведнік
Пераказы, дыктанты → Купалаўскі мемарыяльны запаведнік
Пераказы, дыктанты → Налібоцкая пушча
Пераказы, дыктанты → Экалагічная сцежка
Пераказы, дыктанты → Прыпяцкі запаведнік