Толькі другую вясну сустракае яна ў нашым вялікім горадзе. Не забыліся яшчэ яскравыя малюнкі роднага ўзлесся, вясёлыя кучаравыя сяброўкі. Памятае яна і маленькага звонкага салаўя. Мусіць, таму мінулай восенню паслала яна ім свае шчырыя лісты-пісьмы. Хацела расказаць пра тое, што палюбіўся горад і звонкая дзятва, якой шчодра дарыла ў гарачы поўдзень сваю пакуль яшчэ небагатую прахалоду. Нават тутэйшы паштальён-вецер тады імкнуўся ад усёй душы дапамагчы ёй. Набіраў поўны ахапак залатых лістоў і подбегам нёс іх па шырокай вуліцы, засыпаў завулкі.
А сёння яна горка плакала. Так, як плача зусім маленькая дзяўчынка. Чыясьці жорсткая рука надламала тонкую галінку і кінула пад ногі. I слёзы, горкія, гарачыя слёзы, падалі на прыпудраны пылам асфальт.
Я моўчкі стаяў, глядзеў і думаў. Думаў пра найвялікшае на свеце – пра жыццё. Пра сэрцы добрыя і чэрствыя.
(130 слоў)
Паводле Я. Пархуты
Похожие статьи:
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Птушыны інтэрнат
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Апошні гусляр
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Бомжык
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Журавы
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Снегавічок