Варыянт 1 (53 словы)
Яшчэ напрадвесні дзед Макар з Толікам усцяглі на таполю старое кола. Хлопчыку вельмі хацелася прывабіць буслоў на свой двор. Прыляцелі буслы. Нанасілі на кола галінак і сухой травы. Атрымалася добрае гняздо. Буслы былі вельмі даверлівыя да людзей. Часта іх можна было бачыць каля курэй. Толькі певень чамусьці не любіў курынага панібрацтва.
Варыянт 2 (67 слоў)
Пачалася радасная пара. Усё навокал ажыло. Дрэвы разлапушыліся лістамі. Скрозь лісце не магло прабіцца сонца. А на верхавіне высокай таполі пасяліліся буслы. Сусед Адам з сынам замацавалі на дрэве старое кола. Прыляцелі буслы і зрабілі на ім гняздо. Сталі яны жыць сярод людзей. Кожны дзень яны кружылі над хатамі. Часам буслы спускаліся на падворак. Яны важна і спакойна хадзілі сярод курэй. Толькі адзін певень хваляваўся.
Паводле В. Віткі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Выратаваная буслянка
Пераказы, дыктанты → Буслы прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Буслы (Паводле А. Ляўковіч)
Пераказы, дыктанты → Адзінота
Пераказы, дыктанты → Буслы над казармай