Рэчка павярнула і цяпер ціха плыла ўздоўж чыгункі. Паміж цягніком і рэчкай – шырокі луг, а бераг кусцісты, быццам карункавы. У кустах затаіліся рыбакі з вудамі, чакаюць, калі клюне рыбка. Над імі лятаюць белыя чайкі. І раптам з берага, раздольна ўзмахваючы бела-чорнымі крыламі, павольна падымаецца бусел.
А вунь і буслянка на адзінокім дрэве, верхавіну якога зрэзала маланка. Дрэва без кары, голае, быццам спецыяльна ўкапанае ў зямлю, каб на ім буслянку зрабіць.
Далёка відаць буслянка, і Віталь паварочвае галаву, каб даўжэй бачыць яе.
(Паводле Г. Васілеўскай)
Похожие статьи:
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Белы бусел на буслянцы