На старой бярозе здаўна вяліся буслы. З выраю яны прыляталі звычайна ў красавіку. Птушкі рабілі некалькі кругоў над вёскай і садзіліся на старую бярозу. Потым старанна рамантавалі сваё гняздо. У гэтым гняздзе яны пазней выводзілі і гадавалі буслянят.
У жніўні бусляняты падраслі. Старыя буслы вучылі маладых лятаць.
Паступова крылы маладых буслоў дужэлі. У верасні птушкі пакідалі гняздо.
Так было з года ў год. Жыхары вёскі прывыклі да буслоў. Кожную вясну яны чакалі іх.
(74 словы)
Паводле І. Сяляўкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Буслы над казармай
Пераказы, дыктанты → Адзінота
Пераказы, дыктанты → Буслы (Паводле А. Ляўковіч)
Пераказы, дыктанты → Буслы прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Выратаваная буслянка