У красавіку буслы вяртаюцца з выраю. Спачатку прыляцеў гаспадар у сваё гняздо на хляве. Ён цэлы дзень стаяў пасярод гнязда. Чужых буслоў не падпускае. Стаіць сабе ў гняздзе і пільнуе свой участак. А тут падсунуўся да яго чужак. Гаспадар кінуўся на яго. Паміж імі пачалася бойка. Ляціць пер’е ва ўсе бакі. Нарэшце гаспадар перамог. Чужынец паляцеў прэч. Праз некалькі дзён прыляцела бусліха. Тады яны разам пачалі рамантаваць гняздо.
(69 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Буслы прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Выратаваная буслянка
Пераказы, дыктанты → Буслы над казармай
Пераказы, дыктанты → Адзінота
Пераказы, дыктанты → Буслы (Паводле А. Ляўковіч)