Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Буслы (Паводле В. Быкава)

   Я ляжу ў акопе на разасланым шынялі і доўга гляджу ўгору, у сінюю бездань летняга неба. На паверхні ціха. Не чуваць ні стрэлу, ні выбуху. Наўкола ўсе спяць.
   Дзень стаіць ветраны. Спёка не дужа вялікая. Сонца схавалася за бруствер і кіруе ўжо на захад. На беражку акопа матляецца аб высахлы ком чарназёму нейкая былінка. Над усім гэтым высока ў небе лётаюць буслы. Дзве вялізныя птушкі, распластаўшы крылы, узнімаюцца ў самую высь. Яны кружацца там, быццам купаюцца ў сонечнай раздольнай прасторы. Ветраныя патокі адносяць іх убок, за камкаваты акопны бруствер. Птушкі ж, важна перабраўшы крыламі, зноў вяртаюць сабе ранейшую вышыню і кружаць, кружаць...
   Буслы часта з’яўляюцца тут у сонечныя надвячоркі. Яны лятаюць і кружацца, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, лужок, каб палавіць спажывы, напіцца, а то і проста па бусліным звычаі пастаяць у роздуме на адной назе.
   Без буслоў бяздоннае сіняе неба становіцца пустым і нецікавым.
(145 слоў)

Паводле В. Быкава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБуслы (Паводле А. Ляўковіч)

Пераказы, дыктантыВыратаваная буслянка

Пераказы, дыктантыБуслы над казармай

Пераказы, дыктантыАдзінота

Пераказы, дыктантыБуслы прыляцелі