Жывуць буслы бадай што ва ўсім свеце. Але найбольш любяць лясістыя і балоцістыя месцы. Вось чаму іх заўсёды сустрэнеш у нас, на Беларусі.
Бусел – птушка разумная і назіральная. Калі ён бачыць, што людзі паважаюць яго і даюць прытулак, дык ахвотна селіцца ў вёсцы, робіцца сябрам гасціннага гаспадара. Кажуць, што буслы нават адрозніваюць сваіх гаспадароў ад чужых. Аб розуме буслоў сведчыць яшчэ тое, што яны звычайна не баяцца дзяцей і пастухоў, а паляўнічых блізка не падпускаюць.
(77 слоў)
Паводле А. Якімовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Адзінота
Пераказы, дыктанты → Буслы над казармай
Пераказы, дыктанты → Выратаваная буслянка
Пераказы, дыктанты → Буслы (Паводле А. Ляўковіч)
Пераказы, дыктанты → Буслы прыляцелі