На дзень нараджэння Цімку падарылі будзільнік. Маленькі, новага ўзору.
Цімка доўга разглядаў падарунак. Захацелася разабраць будзільнік, паглядзець, якія ў ім шрубкі ды колцы. Проста рукі свярбелі.
Раніцай Цімка прачнуўся ад доўгага залівістага званка. Уставаць не хацелася. Хлопчык націснуў на кнопку, каб суцішыць будзільнік, і перавярнуўся на другі бок. Звон стаў больш патрабавальны. Цімка нацягнуў на вуха падушку. Звон стаў цішэйшы, але ўсё адно не супакоіўся.
(65 слоў)