Брылёўскае слова моцнае не толькі сваёй сэнсавай дакладнасцю і лірычнай напоўненасцю, але і смехам, то знішчальна-здзеклівым, то жартаўліва-ўсмешлівым, а то іранічна-з’едлівым.
Цвярозы, вясёлы розум Брыля не прымае дробязнай зласлівасці і нядобрай затоенасці і выводзіць усё лжывае і бязглуздае на паверхню, скрытае робіць адкрытым, падымае заслону над тым, што можа жыць толькі ў цені, як мага далей ад святла дабрыні і праўды. Можна нават сказаць, што ў творчасці пісьменніка смяецца сам жанр мініяцюр, на якім ён спыніў свой позірк і які палюбіў у апошняе дзесяцігоддзе.
Ужываючы слоўны тэкст, сумуючы і радуючыся з дапамогай слова, перад чытачом устае ў сваім выяўным, незамаскіраваным абліччы не хто іншы, як сам аўтар. І мы ўдзячныя яму за шчырасць і тады, калі ён выступае ў ролі занадта прыдзірлівага старога, і тады, калі ён паўстае перад намі ў ролі чалавека, які, паводле слоў паэта, "прывык да ванны і цёплых галёш".
(143 слова)
Паводле М. Тычыны
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Роднае слова
С → Слова
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Слова
Пераказы, дыктанты → Хто ж аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?
Іншае → Слова пра паход Ігаравы