Як цвіце лён? Такое пытанне часта задаюць дзеці. Выйдзіце чэрвеньскай раніцай за вёску. Здалёк відаць блакітнае льняное поле. Такое хараство! Павее ветрык. Заварушыцца блакітная ніва. Як па моры, плывуць па ёй хвалі.
Шмат дзён цвіце льняное поле. А кожная кветачка яго жыве толькі паўдня. Адкрые раніцай сваё блакітнае вочка, палюбуецца цёплым сонейкам. У поўдзень яна апусціць галоўку. Ападуць пяшчотныя пялёстачкі. Цяпер у зялёнай галоўцы будзе спець насенне.
(67 слоў)
Паводле Т. Цулукідзе
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лён-ляночак