Сучасныя дзеці, асабліва гарадскія, амаль адарваныя ад беларускай народнай культуры. У сялянскай хаце аніводная рэч, аніводны прадмет убранства ці адзення не мог узнікнуць па-за межамі традыцыйнага мастацтва. Рушнікі, посцілкі, сурвэткі, фіранкі, тканае і аздобленае вышыўкай, аплікацыяй, вязанымі карункамі адзенне, гліняны посуд, распісныя дываны, скрыні, прыгажосць разьбы на шафе, калаўроце ці аканіцах, кованыя клямкі і завесы, саламяныя брылі ці павукі на шчасце пад столлю – усё гэта былі высокамастацкія рэчы, а між тым адначасова і звычайныя, неабходныя кожны час, кожны дзень усё жыццё. Створаныя па строгіх канонах, выпрабаваных стагоддзямі, яны разам з песнямі, казкамі, святамі з маленства выхоўвалі густ і пачуццё прыгажосці, а потым навучалі і саміх дзяцей, як зрабіць усё гэта хараство сваімі рукамі.
Беларусам, французам, эстонцам, чалавека робіць асяроддзе – матчына мова, бацькава хата, родны горад, першая казка, кніга, лялька. Ніводны чалавек не народзіцца адразу з пачуццём, што ён японец, фін або рускі. Менавіта ў дзяцінстве закладаецца падмурак разумення сувязі са сваім народам, з пэўнаю часткаю Зямлі – з Бацькаўшчынай.
(158 слоў)
Паводле Т. Церашковіч
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Справа жыцця Рыгора Шырмы
Э → Эпас народны
Пераказы, дыктанты → Сведкі мінулага