Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Беларуская батлейка

   У даўніну на калядныя святы разам з калядоўшчыкамі і па вёсках ды гарадах вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы – шопка, а на Беларусі – батлейка. Гэтае слова ўзнікла ад назвы старажытнага горада Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.
   Батлеечны тэатр быў невялікі. Драўляную скрынку, падобную да хаткі або царквы, вазілі на санях ці насілі ў руках. Батлейкі былі аднапавярховыя, двухпавярховыя і нават трохпавярховыя. Адзін артыст іграў на скрыпцы, другі адчыняў дзверы чароўнай скрынкі-хаткі і вадзіў на кіёчках лялек. Ён гаварыў за герояў рознымі галасамі, сыпаў дасціпнымі прыказкамі, прымаўкамі і жартамі, спяваў песні. Тут можна было ўбачыць розных персанажаў з біблейскіх сюжэтаў, а таксама і жартаўлівыя камічныя сцэнкі, і цікавыя народныя казкі. «Батлейка-батлея – чароўная дзея», – казалі людзі пра гэты лялечны тэатр.
(125 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава

ПераказыНясвіжскі палац