Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Беларускае мора

   Беларускае мора. Так нярэдка называюць Нарач. Гэта самае вялікае возера Беларусі. Плошча яго займае восемдзесят квадратных кіламетраў. Найбольшая глыбіня – трыццаць пяць метраў. Знаходзіцца яно на паўночным захадзе Мінскай вобласці.
   Нарач не зарастае раслінамі. Вада ў возеры чыстая, празрыстая, багатая на кісларод. Такія вялікія і глыбокія азёры называюцца алігатрофнымі. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных плыней. Дзякуючы гэтам прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота, і возера застаецца чыстым і адкрытым. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.
   На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач. Мясцовыя жыхары называюць яе Нарачанкай.
   Звілістай стужкай прабіваецца яна сярод топкага балота.
   На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра. Непадалёку знаходзіцца возера Мядзель і маленькае возера Баторын.
   Паўночную частку Беларусі называюць краем блакітных азёр. На поўнач ад Нарачы іх налічваецца некалькі тысяч. Усе яны ўзніклі дваццаць-дваццаць пяць тысяч гадоў назад.
(125 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНарачанская легенда

Пераказы, дыктантыНа беразе Нарачы

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Беларускае мора

Пераказы, дыктантыНоччу на Нарачы

Пераказы, дыктантыПра возера Нарач