Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



БелАЗ

   Беларускі аўтамабільны завод заснаваны ў 1948 годзе ў горадзе Жодзіне. Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства з’яўляюцца кар’ерныя самазвалы, пагрузчыкі і бульдозеры, аэрадромныя цягачы для буксіроўкі самалётаў, спецыяльныя транспартныя сродкі для падземных работ.
   На БелАЗе працуюць амаль 10 тысяч чалавек. За ўсю гісторыю прадпрыемства распрацавана больш за 500 мадыфікацый кар’ерных самазвалаў грузапад’ёмнасцю ад 27 да 360 тон. Выпушчана больш за 130 тысяч адзінак кар’ерных самазвалаў, якія працуюць у 70 краінах свету. Цяпер канструктары БелАЗа распрацоўваюць звышцяжкі кар’ерны самазвал грузапад’ёмнасцю 450 тон.
   Беларускі аўтамабільны завод займае 1/3 сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў і ўваходзіць у сямёрку вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі.

(Паводле інтэрнэт-рэсурсаў)