У лясах Белавежскай пушчы сотні гадоў таму назад сустракаліся вялікія статкі зуброў. Але ў час шматлікіх войнаў усе яны былі знішчаны. Вучоныя палічылі гэтых звяроў у заапарках, паляўнічых гаспадарках. Высветлілі, што захавалася пяцьдзясят два зубры. У пушчу завезлі пяць зуброў, праз дзесяць гадоў іх стала ўжо шаснаццаць.
У Вялікую Айчынную вайну ўсе жывёліны загінулі. У другі раз пачалося ўзнаўленне гэтага рэдкага звера ў пушчанскіх лясах.
Зубр – буйная жывёліна. Самцы важаць больш за тону. Гэта сапраўдныя вегетарыянцы. У рацыён іх летам уваходзіць да чатырохсот відаў розных раслін: лісце, парасткі дрэў і кустоў, травы, імхі, лішайнікі.
(96 слоў)
(Паводле А. Курскова)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гаспадар пушчы
Пераказы, дыктанты → Зубрыная сцежка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Каго баіцца зубр?
Пераказы, дыктанты → У Белавежскай пушчы
Пераказы, дыктанты → Крэпасць на мяжы