Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бацька гарадоў беларускіх

   Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага слова. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваль Дзвіны, і лёгкі подых ветрыку з блізкіх азёраў. Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіной, нібы карабель». Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў яе па дамове з самой Ефрасінняй Полацкай. Бачу вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.
   Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулачка і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.
(127 слоў)

Паводле Н. Гальпяровіча.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРадзіма душы

Пераказы, дыктантыСкрозь стагоддзі

Пераказы, дыктантыПолацкая зямля

Пераказы, дыктантыМы родам адсюль

Пераказы, дыктантыПолацк