Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр. Яна выглядала як вялікая скрынка ў выглядзе хаткі з дзверцамі замест вокнаў. Сцэна аздаблялася тканінай, каляровай паперай. Яна нагадвала балкон, на якім адбываецца дзеянне. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Валасы і бровы рабілі з лёну ці аўчыны.
Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай. Ён вадзіў лялькі, выразна вымаўляў тэкст голасам персанажаў. Батлеечнікі былі не толькі выканаўцамі, але і рэжысёрамі, мастакамі, музыкантамі.
(66 слоў)
Паводле В. Кошаля
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Батлейка – калядны лялечны тэатр
Іншае → Батлеечны спектакль "Цар Ірад"
Пераказы, дыктанты → Беларуская батлейка
Б → Батлейка