Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Барысаў-арэна

   Стадыён «Барысаў-арэна» – прадмет гонару спартыўнай супольнасці. Самая сучасная футбольная арэна Беларусі пабудавана ў Барысаве, дзе знаходзіцца наймацнейшая каманда краіны.
   У кастрычніку 2012 года БАТЭ ў самым прэстыжным футбольным турніры Еўропы абыгрывае «Баварыю» на стадыёне «Дынама» ў Мінску. Ужо тады было разуменне: БАТЭ заслугоўвае свой новы дом.
   Трэба было стварыць футбольны стадыён, які дазволіў бы балельшчыкам адчуць дыханне гульні. «Барысаў-арэна» разлічана на трынаццаць тысяч месцаў, тут могуць адбывацца матчы любога ўзроўню.
   Дах стадыёна звонку абліцаваны металічнымі лістамі, а знізу закрыты архітэктурным тэкстылем, які хавае канструкцыі. У дах уманціраваны пражэктары для асвятлення гульнявога поля. Траву газона штодзень падстрыгаюць, каб забяспечыць ідэальны дыван для правядзення гульняў.
   Сучасная сістэма бяспекі, больш за сто пяцьдзясят камер сачэння, дах над галавой – усё адпавядае самым высокім міжнародным стандартам. Арэна настолькі незвычайна выглядае знадворку, што яе ўжо паспелі ахрысціць лятучай талеркай.
   Сёння «Барысаў-арэна» – галоўны футбольны стадыён краіны. Штогод сюды прыязджаюць самыя моцныя каманды. У сусветным рэйтынгу па выніках 2014 года «Барысаў-арэна» ўвайшла ў дзясятку найлепшых стадыёнаў планеты.
(160 слоў)

Паводле А. Калеснікава

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Звярыны стадыён