Шчаня звалі Барсік. Яно было вельмі лянівае.
Ішоў час. Барсік падрос, а характар яго не змяніўся. Сабачка нават брахаць не навучыўся.
Аднойчы яму прынеслі абед. Барсік ляніва пайшоў да яды, але дарогу яму перагарадзіў суседскі кот. Кот злосна фыркнуў, і сабачка знік у кустах малін. Яшчэ чатыры дні кот адбіраў ежу ў Барсіка. На пяты дзень сабачка кінуўся бараніць абед. Ён забрахаў. Кот ад нечаканасці ўскочыў на плот. Барсік за ім.
З таго часу Барсік стаў сапраўдным сабакам.
(79 слоў)
Паводле Я. Лаўрэль