Схованка барсука звычайна знаходзіцца каля рэчкі ці балота. Днём барсук не вылазіць са сваёй схованкі. Звярок здабывае сабе корм вечарам і ноччу. Ён ловіць мышэй і жаб, збірае чарвякоў, насякомых. Ласуецца барсук дзікімі яблыкамі і грушамі, карэннем раслін. На світанні звярок спяшаецца ў сваю нару. Там яго чакаюць галодныя барсучаняты. Барсукі – вельмі клапатлівыя бацькі. Яны носяць малым ежу. Адважна бароняць іх ад лясных разбойнікаў.
(65 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Барсук і сарока
Пераказы, дыктанты → Соня
Пераказы, дыктанты → Барсукі (Паводле Т. Дзярабінай)
Пераказы, дыктанты → Барсучаняты
Пераказы, дыктанты → Барсукі (Паводле В. Вольскага)