Восенню барсукі наведваюць часам агароды, дзе любяць пажывіцца морквай і буракамі.
Адкарміўшыся за лета, яны ў верасні пачынаюць рыхтавацца да халоднай зімы.
Барсукі прыводзяць у парадак нару, выкідваюць з яе рознае смецце. Яны высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой. Потым затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей. Адначасова яны робяць і харчовыя запасы. З надыходам халадоў тлустыя і лянівыя барсукі засынаюць у сваіх логавах, таксама як і мядзведзі ў бярлогах.
(73 словы)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Барсучаняты
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Барсук і сарока
Пераказы → Барсукі (Паводле Т. Дзярабінай)
Пераказы → Барсук