Бацька вельмі любіў збіраць грыбы. Аднойчы ён пайшоў з дзецьмі ў бліжэйшы лес. Ранак быў сонечны, ціхі. Бацька быў бадзёры, вясёлы. Цераз плячо ў яго вісеў берасцяны кошык. Сяргейка ішоў побач з бацькам. Бацьку трапляліся баравікі, а Сяргейку – лісічкі. Бацька адабраў некалькі баравікоў і даў Сяргейку. Сяргейка адсыпаў бацьку сваіх лісічак.
(52 словы)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Веснавыя грыбы
Пераказы, дыктанты → Ліпеньскія лісічкі
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Лісічкі
Пераказы, дыктанты → Настасін гай
Пераказы, дыктанты → Грыбы ў павер’ях