Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Баравікі ў хусцінках

   Вечарам мы са Стасікам падрыхтаваліся ісці ў грыбы. Прачынаемся, а на дварэ зіма. Але Стасік прапанаваў пайсці ў лес і хоць палюбавацца прыродай.
   Зямля, дрэвы, кусты – усё было пакрыта бялюткім снегам. Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. І вось цуд! Баравік пад елачкай стаіць у белай хусцінцы са снегу. А побач яшчэ і яшчэ.
   Цудаў у лесе было шмат. І ярка-чырвоныя ягады шыпшыны на белых кустах. І малінавыя завушнічкі брызгліны. І зялёныя венічкі чарнічніку. І лісіныя ды заечыя сляды на снезе.
   Мы налюбаваліся аснежаным лесам і асеннія дарункі прынеслі дамоў. Чырвоным жарам гарэлі ў кошыках буйныя гронкі каліны, залаціліся яловыя шышкі. Асабліва радавалі вока крамяныя баравікі. Снег растаў, і яны ўжо ляжалі ў нашых кошыках без хусцінак.
(119 слоў)

(Паводле Р. Ігнаценкі)

 


   Вечарам падрыхтаваліся мы са Стасікам ісці ў грыбы. Прачнуліся раніцай, а на дварэ зіма. Ноччу выпаў снег. Ад такой навіны я засмуціўся. Але Стасік прапанаваў не адкладваць паход у лес. «Грыбоў не назбіраем, дык хоць лесам палюбуемся», – сказаў ён. Я з радасцю згадзіўся.
   Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. Усё было пакрыта бялюткім снегам. Птушкі не спявалі. Цішыня і спакой.
   Стасік бесклапотна гойсаў паміж дрэў. А я хадзіў паволі, прыглядаўся да зямлі. І вось цуд! Убачыў пад елачкай тры баравікі. Здавалася, што грыбы накінулі на сябе белую хусцінку са снегу. Гэта было так незвычайна, што мы з сябрам нават не сталі чапаць баравікоў.
   Цудаў у лесе было шмат. Мы налюбаваліся аснежаным лесам і пайшлі дадому.
(117 слоў)

(Паводле Р. Ігнаценкі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБаравічкі

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Незвычайны грыбнік

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі

Пераказы, дыктантыЦёплы грыб

Артур ВольскіАртур Вольскі - Грыбы