Бабры старанна рыхтуюцца да зімы. Адна бабрыная сям’я нарыхтоўвае да дваццаці кубаметраў драўніны. Калі замерзнуць рэчкі, гэтыя звяры кормяцца сваімі запасамі.
Бабёр – вельмі прыгожы звярок. У сваім каштоўным футры ён выглядае велічна, статна. Звярок нізкарослы, доўгі, мае гладкую поўсць цёмна-карычневага колеру. У яго магутны лапатападобны хвост.
Бабёр вядомы сваім умельствам валіць дрэвы. Зваленае дрэва ён разгрызае на кавалкі, каб іх зручней было занесці на дно вадаёма. Асноўнай прыладай працы гэтага лесаруба з’яўляюцца моцныя разцы. Яны заўсёды вострыя, як брытва. У час адпачынку звярок старанна трэ свае верхнія разцы аб ніжнія і наадварот. Так ён вострыць зубы.
У пачатку дваццатага стагоддзя дзяржава вымушана была ўзяць баброў пад сваю ахову. Сёння іх папуляцыя ў Беларусі складае каля трыццаці тысяч.
(118 слоў)
(Паводле Я. Галубовіча)
Похожие статьи:
Пераказы → Вяртанне дадому
Алесь Жук → Алесь Жук - Стары бабёр
Пераказы → Бабры
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Ты не плач, не плач, бабёр
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Бабровы млын