Звычайна бабёр выбірае месца для пабудовы хаткі між карэння старой вольхі. Вырыўшы каля пня вольхі ямку, ён робіць сабе такім чынам дно і сценкі логава. Зверху ён кладзе ачышчаныя ад кары палкі, робячы над логавам скляпенне і столь. Пазней на гэтыя бэлькі будзе ўкладзены лягчэйшы насціл. Яго звер зробіць з больш тонкіх і неачышчаных палак і галін.
Узвёўшы над логавам столь, бабёр будуе вакол галерэю. Для гэтай мэты ён кладзе на верхні насціл доўгія камлюкі, перавернутыя галінамі ўверх. Тонкія канцы гэтых галін упіраюцца ў зямлю. Вакол пабудовы робіцца яшчэ адна галерэя, шчодра пакрытая ілам і зямлёй. Паклаўшы гэтыя галіны, бабёр кладзе наступныя рады галін і палак, пакрываючы іх зноў ілам і зямлёй. Так паўтараецца, пакуль хатка не будзе ўзведзена да патрэбных памераў.
(124 словы)
(Паводле В. Вольскага)
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Бабровы млын
Пераказы, дыктанты → Вяртанне дадому
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Ты не плач, не плач, бабёр
Пераказы, дыктанты → Бабры
Алесь Жук → Алесь Жук - Стары бабёр