Усё жыццё бацька вучыў нас, што чалавек – дзіця свайго часу. А час – гэта я, гэта ты, гэта мы, гэта тое, на што мы здольныя, гэта тыя святыні, на якія мы молімся.
Але і мы ўплываем на свой час сваім розумам, сваёй працаю, сваімі памкненнямі. І гэта такая ж святая праўда, як і тое, што я пачуў аднойчы ад бацькі, калі выскачыў ранкам з хаты, і ўбачыў на клумбе чырвоныя ружы, і здзівіўся, бо ўчора ўвечары іх не было. Бацька сказаў тады, што ўначы ружы набіраюцца моцы, а зацвітаюць ранкам.
Тады, у маленстве, я не разумеў, колькі мудрасці было ў той выснове. Цяпер ведаю дакладна, што калі чалавек не памятае бацькоў і дзядоў, калі не ахоўвае святыняў свайго народа, дык на ягонай дарозе ружы ніколі не зацвітуць. А яны павінны цвісці штогод, радуючы наша вока і вочы новых пакаленняў, што пойдуць па бацькоўскіх слядах.
(143 словы)
Паводле А. Савіцкага
Похожие статьи:
Пераказы → Чалавек і прырода
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом
Пераказы → Рэкі і людзі
Міхась Кавыль → Міхась Кавыль - Чалавек
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»