Толькі што закончыўся дождж. Цёплы і нядоўгі, ён густа сыпануў з невялічкай хмаркі, абмыў вуліцы, прашумеў агародамі, добра асвяжыў бліжэйшы лес. Ён нават не астудзіў распаленую за апошнія гарачыя дні зямлю, а быццам злёгку папырскаў цёплай вадой на яе.
Здавалася, гэты нядоўгі выпадковы дождж абмыў паветра, ачысціў, і яно быццам палягчэла, пасвятлела, пачало бязважка трымцець пад промнямі сонца, якое ўжо схілілася над лесам. Ачышчанае паветра стала лепш прапускаць праз сябе гукі, і неяк адразу зямля напоўнілася жыццём.
Ажыў прыціхлы лес. На тым беразе рэчкі запішчалі нейкія нябачныя птушкі, на могілках устрывожана закаркалі вароны, недзе далей асцярожна пачаў выстукваць дзяцел. Усё гэта неяк злівалася ў адзіны нястрымны хор жыцця.
Раптам зычна, урачыста, недзе зусім блізка ад рэчкі пачулася нетаропкае і гучнае кукаванне зязюлі. Голас яе зараз паказаўся такім прывабным, такім вясёлым, і клікаў ён у такое невядомае, далёкае, што хацелася забыць усё дрэннае.
Зязюля была гаспадыняй лесу.
(146 слоў)
Паводле А. Казаннікава
Похожие статьи:
Пераказы → Зязюльчыны слёзы
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Не кувай ты, шэрая зязюля...
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Зязюльчын сынок
Пераказы → Нахабная зязюля
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - Максімава зязюля