Пуста стала наўкола. Аголеная зямля чакае не дачакаецца снегу, каб прыкрыцца яго белай утульнай коўдрай. Чорныя дрэвы стаяць нібы скамянелыя за доўгі час скульптуры і думаюць свае доўгія, бясконцыя думы. На дарогах і ў нізінах цямнеюць мутныя лужыны дажджавой вады. А над усім гэтым панурым, невясёлым пейзажам такое ж шэрае неба, зацягнутае суцэльнымі хмарамі.
Ля адной лужыны заўважаю баязлівую тонкую асінку. Стаіць, зажураная, і ніводнай галінкай не паварушыць. Пад асінкай, дзе вада дакранаецца да ствала, караблікам скруціўся пажоўклы ліст. І як ён толькі змог захавацца сухім у такое сырое надвор’е!
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
В → Восеньскія песні
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень