Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Архітэктура і прырода

   Чалавек – частка прыроды, яе дзіця. І ва ўсёй сваёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе.
   Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды. Калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў: цыркі, стадыёны, тэатры. Іх купалы зроблены ў выглядзе пялёсткаў. У Італіі ёсць мост даўжынёй больш за кіламетр. Трымаецца ён усяго на дзвюх апорах. Такую трываласць яму забяспечыла форма: мост нагадвае сабой згорнуты ў трубачку лісток пшаніцы або жыта. Італьянскі інжынер Бруна Гірэлі пабудаваў дом, падобны на сланечнік. Будынак увесь час паварочвае свой фасад у бок сонца.
   Архітэктура нашага часу не адыходзіць ад прыроды, а збліжаецца з ёй. Важна, што гарады перасталі разглядаць як проціпастаўленне прыродзе. У адзінстве з прыродай і будзе, хутчэй за ўсё, пралягаць галоўны шлях архітэктуры.
   Сёння ніхто не будзе спрачацца з тым, што зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы і гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды.
(180 слоў)

(Паводле У. Сверкунова)

 

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

ПераказыЧалавек і прырода

ПераказыКрыштальны звон бяроз

ПераказыБеражыце прыроду

ПераказыЗімовы начлег