Верасень блізіўся да свайго канца. Ішлі спорныя дажджы, але і сонца часам добра грэла.
Яўген выйшаў раніцай на ганак, глянуў угару: сонца ўздымалася над борам. «Схаджу ў апенькі», – падумаў міжволі. Зірнуў на столік, які зрабіў на пні былой яблыні. Выдатная была яблыня, пладаносная. Але два гады назад яна змерзла ад вялікага марозу.
Пад столікам нешта жаўцела, залацілася. Яўген падышоў бліжэй, прысеў і ўбачыў жоўценькія апенькі. Яны шчыльна абляпілі пень. Зірнуў па баках: у траве цэлымі кучкамі сядзелі апенькі. Хлопец узяў нож і пачаў збіраць нечаканы ўраджай. Рэзаў грыбы і думаў: «Навошта мне той лес, калі ў мяне апенькі растуць каля ганка? » Нарэзаў грыбоў цэлую дзесяцілітровую каструлю.
Адкуль жа яны ўзяліся? А справа ў тым, што ў мінулы год Яўген чысціў грыбы на парозе сенцаў, а карані выкідваў пад яблыні. Вось і выраслі апенькі.
Хлопец пазваніў сваёй знаёмай, пажартаваў:
– Я знайшоў пад яблыняй скарб – цэлую вялікую каструлю золата.
– Чыстага золата?
– Не, уперамешку з залацістымі апенькамі, – гучна засмяяўся Яўген.
(160 слоў)
Паводле Я. Хвалея
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Веснавыя грыбы
Пераказы, дыктанты → Настасін гай
Пераказы, дыктанты → Грыбы ў павер’ях
Пераказы, дыктанты → Грыбныя дажджы
Пераказы, дыктанты → Баравічкі