Кожны дзень Таццянка выходзіць з дому і падбягае да градкі з анюцінымі вочкамі.
Таццянка перабірае кожную кветачку.
Кветкі гэтыя прыйшлі з лесу. Там яны дробненькія растуць і завуцца браткамі. А быў такі садоўнік, які ўзяў ды перанёс тыя кветкі з лесу ў агарод. Пачаў даглядаць. І выраслі яны буйныя, аксамітныя, стракатыя, нібы тварыкі. Прыгледзеўся садоўнік і сапраўды ўбачыў на пялёстках вочкі. І назваў тыя кветкі – анюціны вочкі.
(68 слоў)
Паводле У. Юрэвіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Колер кветак
Пераказы, дыктанты → Васількі (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Японская ружа
Пераказы, дыктанты → Водар дзядоўніку
Пераказы, дыктанты → Дзіўныя кветкі