Сардэчнаму пачуццю не хапала пільнасці і асцярожнасці. І калі двое маладых людзей блукалі ўвечары між хат і двароў, з зорнай вышыні іх убачыў бог кахання Амур. Ні Ядзя, ні яе кавалер не заўважылі, як над імі закружыўся крылаты хлопчык з лукам у руках. І два сэрцы, не прыкрытыя ахоўным панцырам, умомант былі працяты вострымі стрэламі.
Пасланец неба вокамгненна знік, ледзь толькі начную цемру прашылі пікі маланак. Хмара, засланіўшы вышчарблены месяц, насоўвалася так імкліва, што ўцячы ад яе не было шанцу. Навокал шалела першая красавіцкая навальніца. Чужаземны Амур і славянскі Пярун, дамовіўшыся на нябёсах, мабыць, вырашылі канчаткова даканаць закаханых. Хмара нібы знарок завісла над імі, глуха бубніў гром, раз-пораз мігцелі бліскавіцы, вада лілася суцэльным патокам.
(Паводле В. Гардзея)
Похожие статьи:
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Трыялет
Янка Журба → Янка Журба - Каханне
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Яшчэ ў юнацкія гады
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Свяці, кахання чыстая зара!..
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Твае вочы