Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Акіян

   Вечарам мы ішлі купацца. Акіян дыхае спакойна, раўнамерна: ён засынае. Хвалі ўздымаюцца і апускаюцца, як грудзі казачнага волата. Здаецца, чуеш нават яго дыханне. І толькі калі ты з разгону шпокнешся, як адарваны яблык, у чорную ваду, акіян заварочаецца, нешта незадаволена замармыча і пачне нацягваць да самага берага коўдру-туман, каб лепей укрыцца. Але дзе ж на такую шырыню набярэшся таго туману! Нацягваючы коўдру на галаву, акіян пэўна ж раскрывае ногі – процілеглы бераг. Паваждаўшыся яшчэ крыху з гэтай коўдрай, ён сцішваецца. І тады крычы колькі хочаш – акіян не адгукнецца.
   Удзень шчыруе сонца. Прыйшоўшы на пляж, ляжыш, а акіян забаўляецца з кожнаю пясчынкаю або асцярожна крадзецца па пяску да тваіх ног і потым, нібы кацяня, крануўшыся тваіх пятак, з усіх ног кідаецца наўцёкі. Нейкі час ціха: ён, відаць, глядзіць, што ты будзеш рабіць. А калі бачыць, што ты спакойна ляжыш, пачынае зноў па-кацінаму красціся да тваіх ног.
(145 слоў)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Акіян і лужына