Варта на імгненне азірнуцца назад – і ў памяці, нібы ў калейдаскопе, замільгаюць прывідныя абрыўкі і лахманы даўніх падзей і здарэнняў, пачнуць прыпамінацца асобныя выпадкі з дзяцінства і юнацтва, згадвацца эпізоды са сталых гадоў ды складвацца ў адпаведную карціну.
Пачнеш перабіраць жыццёвыя драбніцы, хоць яны былі даўным-даўно, – і на першы план выплыве родная вёска Купленка, дзе нарадзіўся і вырас, што лепіцца на пагорку, наводдаль ад рачулкі Мясрэды, цераз якую перакінуты вузенькі масток, засланы сасновымі плашкамі.
Па адзін канец вёскі вуліца выходзіла на дарогу, што нырала ў стагадовы сасновы лес і, рассоўваючы яго на бакі, бегла да мястэчка. Местачкоўцы ганарыліся сваёй культурай, тут мелася свая інтэлігенцыя: педагогі, брыгадзіры, рахункаводы. Яны больш дбайна апраналіся і стараліся размаўляць па-гарадскому, вымаўляючы тутэйшыя архаізмы з чужым акцэнтам, і траплялі часам у надта камічнае становішча.
(128 слоў)
Паводле В. Макарэвіча
Похожие статьи:
Андрэй Федарэнка → Андрэй Федарэнка - Вёска
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Раніца ў вёсцы
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Вясковы дом
Іван Мележ → Беларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Вясковая ідылія