Купляючы што-небудзь у магазіне, мы разлічваемся спецыяльнымі паперкамі. А ў некаторых краінах карыстаюцца манетамі. Гэта і ёсць грошы. Без іх мы не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы.
Першыя манеты з’явіліся ў Грэцыі і Рыме да нашай эры. Да гэтага ў розных краінах людзі разлічваліся па-рознаму: марскімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыслова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлу, футра, мёд мянялі на ўпрыгожанні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады з’явіліся на Беларусі першыя грошы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на арабскім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі скарб. Ён важыў амаль дваццаць кілаграмаў. У ім было каля васьмі тысяч арабскіх дырхемаў.
(141 слова)
Паводле С. Тарасава
Похожие статьи:
Зялёны лісток на планеце Зямля → Нашы грошы
Пераказы → Грошы беларусаў
Пераказы → Нумізматыка
Пераказы → Грошы
Іншае → Уладзімір Бутрамееў - Чужыя грошы