За вокнамі плыла цёплая цёмная ноч. Пасля музычнага адпачынку Платон Іванавіч і я выйшлі з салона на палубу, селі ў плеценыя крэслы і з прыемнасцю ўдыхалі пах свежага сена. На беразе ішла касавіца. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся маўклівыя вартавыя – агні-бакены. Здавалася, не мы, а яны плывуць насустрач нам у цемені і свецяць з кожнай хвілінай ярчэйшым агнём.
(59 слоў)
Паводле А. Пальчэўскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Любімы адпачынак
Пераказы, дыктанты → Добры адпачынак
Пераказы, дыктанты → Адпачынак (Паводле І. Навуменкі)