Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў. Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папрасіць заступіцца за цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў.
Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць, твае грамадзянскія правы, пагражаюць твайму здароўю і нават жыццю. Тут ужо патрэбен абаронца дзяржаўны, прафесійны. Імя яму – адвакат.
Адвакат – гэта чалавек, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Ён ведае ўсе законы, якія дзейнічаюць у Беларусі і ў іншых краінах свету. Можа даць патрэбнае тлумачэнне, дапамагае скласці заяву, скаргу, умее падказаць, што рабіць, як сябе паводзіць у складаных жыццёвых сітуацыях. Ён абараняе абвінавачанага ў судзе, вядзе чыю-небудзь справу ў працэсе следства.
У законе «Аб правах дзіцяці» ў артыкуле трынаццатым сказана, што дзіця з чатырнаццаці гадоў можа самастойна звяртацца па дапамогу да адваката і іншых законных прадстаўнікоў улады. Юрыдычная дапамога дзецям аказваецца бясплатна.
(142 словы)
Паводле У. Ліпскага.
Похожие статьи:
Пераказы → Дыпламатыя
Пераказы → Аб чым маўчаць камяні
Пераказы → Славуты акадэмік
Пераказы → Памяць
Пераказы → Высокая сталіца