Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Агоўскія куфры

   Аднойчы журналісцкія дарогі прывялі мяне ў вёску Агова Іванаўскага раёна, дзе калісьці рабілі знакамітыя на ўсё Палессе куфры. Размаляваныя куфры – своеасаблівая з’ява ў беларускім народным мастацтве. Куфар, несумненна, з’яўляўся неад’емнай рэччу ў сялянскім побыце. Ён стаяў на ганаровым месцы ў хаце.
   Калісьці ў Агове рабілі і размалёўвалі куфры амаль у кожнай хаце. Па іх прыязджалі людзі здалёк. Цяпер, аднак, куфраў ужо ні хто не робіць. Але агоўскую размалёўку, як сцвярджаюць мастацтвазнаўцы, можна ўбачыць на маленькіх сувенірных куфэрках. Іх выпускае філіял Брэсцкай фабрыкі сувеніраў.
   У наш тэхнічна-машынны век мы павінны асабліва далікатна ставіцца да народнага мастацтва, да чарадзейнага ўмельства працавітых чалавечых рук.

(Паводле У. Ягоўдзіка)

 

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Пераказы, дыктантыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава