Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Агародніна зімой

   На вуліцы трашчыць мароз, спявае завіруха. Нездарма гэты месяц людзі назвалі люты. А гаспадыня частуе нас агуркамі, радыскай, зялёнымі пёрамі цыбулі. Адкуль яны ўзяліся?
   Чалавек навучыўся будаваць цёплыя домікі для раслін. Круглы год тут вырошчваюць разнастайную агародніну.
   Мы пад’язджаем да цяпліцы. Тут няма зімы. Разумныя машыны даглядаюць расліны. Вось кроплі вады блішчаць на маладзенькіх агурочках, на лісточках радыскі. Аўтаматыка рэгулюе святло і цяпло. Багаты ўраджай атрымаюць руплівыя гаспадары.
(70 слоў)

З часопіса «Чалавек і прырода»