Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Абуджэнне вёскі
Скончылася зіма. Па ўсім відаць абуджэнне вёскі. Пад плотам грабуцца куры. На ўсю вуліцу гарланяць пеўні. Яны палохаюць вераб’ёў. Свінні купаюцца ў гразі.
Але асноўныя падзеі адбываюцца каля хлява. Там поўным ходам ідзе падрыхтоўка да веснавой сяўбы. Каню даюць авёс. Яму трэба набірацца сілы для працы. Гаспадар тым часам аглядае плугі і бароны.
Сонца прыгравае. Пара ў поле.
(60 слоў)