Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Абляпіха

   Восенню тата прывёз тры галінкі з вузкімі лісцікамі. Гэта была абляпіха. Ён узяў рыдлёўку, выкапаў ямкі. Паўлік падтрымліваў галінкі. Тата прысыпаў іх зямлёй. Галінкі прыцерушылі сухім лісцем. Так яны зімой не вымерзнуць.
   Вясной абляпіха разраслася. У канцы наступнага лета Паўлік убачыў на галінках аранжавыя ягады. Як яны густа абляпілі дрэўцы! Перад ад’ездам у горад Паўлік нашчыпаў кошык ягад. З абляпіхавых ягад можна рабіць масла і лячыць ранкі, апёкі.
(69 слоў)

Паводле М. Даніленкі