Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ідэалогія

   Слова «ідэалогія» прыдумалі старажытныя грэкі. Ідэалогія – гэта вучэнне аб паняццях. А паняцце – гэта веданне чаго-небудзь вельмі дасканала.
   Як сказаць прасцей?
   Цагліна да цагліны мацуецца цэментам. Цэмент змацоўвае цагліны ў адно цэлае. Ён не можа быць дрэннай якасці, бо дом разбурыцца. Веданне гэтага і ёсць будаўнічая ідэалогія.
   Для друкароў характэрна свая ідэалогія. Фарбы павінны быць не шкоднымі для здароўя чытачоў, а клеі для брашуравання трывалым. Каб кнігі не развальваліся.
   Ідэалогія бацькоў – вывесці дзяцей у людзі, перадаць ім у спадчыну сваё духоўнае багацце і чыстае імя. З гэтымі набыткамі дзеці ўпэўнена ідуць у жыццё.
   Як жа дзяржаўная ідэалогія можа згуртаваць народ, змацаваць людзей у грамадзянскае брацтва? Гэта адбудзецца тады, калі мы ўсе разам і кожны паасобку станем патрыётамі Беларусі. Для гэтага трэба навучыцца любіць сваю зямлю, упусціць у сэрца родную мову, засвоіць духоўнае багацце папярэднікаў.