Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як з’явіўся інтэрнэт?

   Першыя камп’ютары па памерах былі такія буйныя, што займалі цэлыя залы. Ды і каштавалі яны вельмі дорага. Падрабнелі машыны, калі былі вынайдзены мікрасхемы і мікраплаты. Тады і камп’ютараў стала значна больш, і кошт іх зменшыўся.
   Павелічэнне колькасці карыстальнікаў паставіла задачу злучыць камп’ютары тэлефоннай сувяззю. Надышоў час ствараць камп’ютарную сетку, надышоў час інтэрнэту.
   Першымі наладзілі сувязь праз тэлефонныя правады навукова-даследчыя інстытуты ў розных гарадах ЗША. 21 кастрычніка 1969 года было адпраўлена першае паведамленне па электроннай пошце. Яно складалася ўсяго з дзвюх літар. Праз пяць секунд пасля адпраўкі пошты камп’ютар сапсаваўся, але гэты дзень лічыцца днём нараджэння інтэрнэту. З таго часу інтэрнэт называюць глабальнай інфармацыйнай сеткай. З імгненнай хуткасцю перадаюцца камп’ютарныя паведамленні паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Штодзень адсылаюцца мільёны слоў, малюнкаў, фотаздымкаў. Кантраляваць такую інфармацыю практычна немагчыма.
   Як ні дзіўна, але першыя два дзесяцігоддзі карысць інтэрнэту належным чынам ацэньвалі толькі навукоўцы. Сусветны попыт інтэрнэт набыў толькі ў пачатку васьмідзясятых, калі ў яго каштоўнасці пераканаліся бізнесмены і фінансісты. З дапамогай камп’ютарнай пошты яны сталі імгненна заключаць дамовы, пагадненні, купляць, прадаваць, атрымліваць тэрміновую інфармацыю.
   Сёння глабальная сетка накрыла ўсю Зямлю. Інтэрнэт дае чалавеку шмат магчымасцей: весці справы, зарабляць грошы, падтрымліваць зносіны, знаёміцца. Нават той, хто лянуецца пайсці ў бібліятэку, дзякуючы інтэрнэту можа атрымаць шмат цікавай і каштоўнай інфармацыі.
   Менавіта гэтым і тлумачыцца вялікая папулярнасць інтэрнэту. Таму да яго штогод падключаюцца тысячы новых карыстальнікаў. І цяпер, здаецца, ужо няма такіх краін, гарадоў і вёсак, куды б ён ні трапіў.
(238 слоў)

 

Похожие статьи:

ПераказыГлабальная інфармацыйная сетка

ПераказыПлюсы і мінусы інтэрнэта