Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шчаслівая раніца

   Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Дзіва што! Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свайго майстэрства. А майстар ён быў вядомы і знакаміты. З усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць што-небудзь з гатовага посуду ці заказаць новы. Вядома, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б’юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым і каваль Ладысь знаюцца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ім у горадзе за працу і розум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў. Аднак бачыў, як да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
   Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез з-за стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)

Якуб КоласЯкуб Колас - Раніца вясною

Пераказы, дыктантыРаніцою

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...