Кожны народ свята шануе памяць пра тых, хто загінуў падчас барацьбы за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Крывавая трагедыя Хатыні адбылася 22 сакавіка 1943 года. Атрад нямецкіх карнікаў нечакана акружыў вёску. Фашысты сагналі хатынцаў у хлеў і падпалілі яго. Людзі хацелі ўратавацца ад агню, але іх расстрэльвалі з кулямётаў. 149 чалавек назаўсёды засталіся ў гэтай жахлівай магіле.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" захоўвае для чалавецтва назву кожнай спаленай беларускай вёскі, кожны мёртвы хатынскі двор, кожнае імя хатынца. Хатынь жыве не толькі ў народнай памяці, але і справах беларускага народа.
(87 слоў)
Паводле В. Быкава