Вялікі вучоны Францыск Скарына першы выдаў друкаваную кнігу на беларускай мове.
Ён нарадзіўся ў горадзе Полацку. Вучыўся ў Італіі, у славутым Падуанскім універсітэце. Там сярод партрэтаў сарака найвыдатнейшых выхаванцаў ёсць і партрэт Францыска Скарыны. Так за тысячы кіламетраў ад Беларусі ўшаноўваецца памяць пра нашага першадрукара.
Усе людзі помняць выдатнага вучонага. На яго радзіме кожны год праводзіцца свята кнігі. У цэнтры Полацка ўзняўся помнік. Задуменна стаіць Францыск Скарына. У руках ён трымае кнігу, з якой прыйшоў да нас.
Сваім жыццём і працаю гэты выдатны чалавек узбагаціў нашу гісторыю, наш сённяшні дзень.
(92 словы)
Паводле А. Клышкі