Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіўся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман павіс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх празрыстых кропелек-расінак. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, нібы збіраюцца ў вясёлку.
У парку лістапад. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх злятаюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашамаціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца – і на зямлю ўжо сыплецца жоўтая замець. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла.
Похожие статьи:
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Залаты лістапад
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Лістапад
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Лістапад
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Лістапад
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Асенні рытурнэль