Назаўтра Васіль пайшоў у грыбы. Перамяніўся дашчэнту лес дзяцінства. Крочачы пясчаным шляхам, Васіль амаль нічога не пазнае.
Там, дзе на вёрсты цягнуліся сасновыя пасадкі, маладнякі з пясчаным, пакрытым верасам долам, цяпер падняліся сапраўдныя бары. Васіля найбольш і ўразілі гэтыя бясконцыя бары з іх урачыстай цішынёй, спакоем, сіняватымі палосамі святла, якія вісяць між медных ствалоў. На няўдобіцы, жаўтапёсах выраслі стромкія сосны, спляліся наверсе шатамі. Дол у прагалах між дрэвамі, нібы дываном, зарос сярэбранымі мхамі.
Вандруючы па імхах, Васіль пачаў натрапляць на баравікі. Яны былі відаць здалёк, выгляд мелі адменны: з бурымі каптурыкамі, моцнымі цвёрдымі ножкамі. На ножках таксама быў бураваты налёт. У дзяцінстве на гэтых мясцінах такіх грыбоў Васіль не знаходзіў. Але прыгажэйшага бору, чым гэты, родны, які вырас за час яго адсутнасці, за ўсё сваё жыццё Васіль не бачыў...
(129 слоў)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)